Секцыя 1. ГІСТАРЫЧНЫ КАНТЭКСТ СВЯТОГА ПІСАННЯ

1. Адна піктаграфічная і дзве клінапісныя таблічкі

Ур, Месапатамія. 3000–2000 гады да нашай эры. Музей хрысціянскіх місій, Паўднёвая Карэя

Першыя пісьмовыя дакументы ствараліся на таблічках з вільготнай гліны, на якую наносіліся знакі. Такая пісьмовасць атрымала назву клінапісу. З часоў старажытнага свету захавалася больш за 500 000  клінапісных таблічак, і яны  ўтрымліваюць сведчанні  пра  разнастайныя  аспекты жыцця ў той час.
Самыя раннія пісьмовыя дакументы дайшлі да нас з Шумера ў Месапатаміі (сучасны паўднёвы Ірак) і адносяцца прыкладна да 3500-х гг.да н.э. Яны ўяўляюць сабой надпісы на гліняных таблічках. Падобная пісьменнасць атрымала назву клінапісу. Больш за 500 000 таблічак паходзяць з старажытнага Блізкага Усходу, захаваўшы тэксты, якія адносяцца да розных аспектаў жыцця. Гэтыя тэксты фармуюць перадгісторыюі кантэкст біблейскага апавядання. Першая з прадстаўленых тут таблічак, якая датуецца 3000 г.да н.э., змяшчае піктаграмы і ўяўляе сабой рэдкі прыклад ранняга этапу развіцця старажытнай пісьменнасці. Мяркуючы па ўсім, яна выкарыстоўвалася ў храме ці ў палацы і служыла адміністрацыйным мэтам. На абодва бакі таблічкі нанесены піктаграфічныя сімвалы, якія абазначаюць рэчы і лікі. Больш плоскі бок, хутчэйза ўсё, з’яўляецца вонкавым (або пярэднім), тады як больш выпуклы бок – адваротным. Таблічка была сабраная з фрагментаў і мае пашкоджанні, асабліва на заднім баку, на якім, хутчэйза ўсё, змяшчаецца кароткі агляд дакумента. Сістэма ліку да канца недаследавана, таму прапанаваны тут пераклад прыблізны і адносіцца ён толькі да першых двух раздзелаў на адваротным баку: 45 авечак| 33 племянныя бараны | Авечкі і козы былі распаўсюджанымі хатнімі жывёламі ў Шумеры, таму што пашы для буйной рагатай жывёлы там было недастаткова. Дзве клінапісныя таблічкі датуюцца прыблізна 2000 г.да н.э. Абедзве паходзяць з Ура –горада, згаданага ў Бібліі, у якім жыў Аўрам. Гэтыя таблічкі адносяцца да часу III дынастыі Ура. Адна з іх утрымлівае гаспадарчую інфармацыю часоў панавання Шу-Сіна (Шу-Суэна), правіцеля Шумера і Акад і бацькі Ібу-Сіна (Ібу-Суэна),апошняга кіраўніка III дынастыі Ура. У гэтайтаблічцы захаваўся спосаб напісання даты пры Шу-Сіне. Другая таблічка змяшчае запіс падаткаў або храмавых ахвяр. На аднойз таблічак–пячатка бога Месяца Сіна, які з’яўляўся вярхоўным богам горада Ура, роднага горада Аўрама.