Секцыя 11. ІЛЮСТРАВАНЫЯ БІБЛІІ

104. Сцэны асноўных гісторый са Старога і Новага Запаветаў

Гаага: Пітэр дэ Хонт. 1728 год. Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Мінск, Беларусь

Адна з найпрыгажэйшых Біблій 18 стагоддзя на галандскай мове. Выданне ў трох тамах надрукавана Пітерам дэ Хонтам у Гаазе і багата ілюстравана гравюрамі галандскіх мастакоў і гравёраў Герарда Хута і Якоба Хаубракэна, а таксама вядомага французскага майстра афорта Бернара Пікара. Кожная выява мае тлумачальны тэкст на пяці еўрапейскіх і старажытнаяўрэйскай мовах.