Секцыя 11. ІЛЮСТРАВАНЫЯ БІБЛІІ

109. Залатая Біблія класікаў

Вена. 1898 год. Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Мінск, Беларусь

Біблія ў двух тамах распрацавана чэшскім багасловам, святаром, перакладчыкам тэкстаў Святога Пісання Янам Ладыславам Сікорай (гады жыцця 1852-1929) і перакладзена на польскую мову ксяндзом, публіцыстам і выдаўцом Зыгмунтам Хэлміцкім (гады жыцця 1851-1922). Выдадзеная ў Вене (Аўстрыя) у 1898 або 1900 годзе. Асобнік змяшчае 126 каляровых у аркуш хромалітаграфій на біблейскія сюжэты класічных майстроў. Сярод іх творы. Веранезэ, Рафаэля, Мурыльё, Рубенса, Леанарда да Вінчы, Тыцыяна, ван Эйка, Рэмбранта, Мікеланджэла і іншых.