Секцыя 13. СТАРАДРУКАВАНЫЯ БЕЛАРУСКІЯ БІБЛІІ

130. Кнігі Старога Запавету, выдадзеныя Францыскам Скарынам

Прага. 1517–1519 гг.Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Мінск, Беларусь

Францыск Скарына - беларускі і ўсходнеславянскі першадрукар, асветнік-рэфарматар, пісьменнік, грамадскі дзеяч, перакладчык і выдавец кніг Бібліі. Сваю выдавецкую дзейнасць Скарына пачаў у Празе ў 1517 г., дзе надрукаваў не менш за 23 кнігі Старога Запавету пад агульнай назвай «Библия руска». Пераклад Скарыны не мае вядомых аналагаў і, відавочна, быў зроблены самім беларускім першадрукаром. Важнай каштоўнасцю пражскіх выданняў Францыска Скарыны з’яўляюцца яго аўтарскія прадмовы і пасляслоўі да кожнай з кніг, а таксама адна агульная «Прадмова да ўсёй Бібліі».