Секцыя 14. СУЧАСНЫЯ ПЕРАКЛАДЫ БІБЛІІ НА БЕЛАРУСКУЮ МОВУ

144. Вінцэнт Гадлеўскі. Святая, або Біблейская гісторыя і Новы Запавет

Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Мінск, Беларусь

У 1930-1932 гадах ксёндз Вінцэнт Гадлеўскі падрыхтаваў і выдаў парафраз Старога і Новага Запа вету, а таксама пачаў працу над уласна перакладам Бібліі. У 1938 годзе пераклаў і выдаў «Божае Слова: лекцыі, Эванэліі і прамовы на нядзелі і святы» кс. Адам Станкевіч. У 1939 годзе ў Вільні пабачылі свет «Чатыры Эванэліі і Апостальскія Дзеі» ў яго перакладзе і з каментарамі. У 1998 годзе «Чатыры Эванэліі» з гэтага выдання былі перавыдадзены ў Гродне.