Секцыя 14. СУЧАСНЫЯ ПЕРАКЛАДЫ БІБЛІІ НА БЕЛАРУСКУЮ МОВУ

149. Біблія ў перакладзе Васіля Сёмухі

Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Мінск, Беларусь

Вядомы перакладчык з нямецкай мовы Васіль Сёмуха ў 1988 г. звярнуўся да біблейскіх тэкстаў і пераклаў Евангелле паводле Мацвея. У 1990 г.ён выдаў «Кнігу Эклезіяста і Найвышэйшую песню Саламона». У 1994 і ў 2008 гадах выйшлі перавыданні «Найвышэйшай песні Саламонавай», аздобленыя гравюрамі Арлена Кашкурэвіча. У 1995 г. Васіль Сёмуха зрабіў уласны пераклад Новага Запавету і Псалтыра..У 2002 г. выйшаў поўны пераклад Бібліі, зроблены Васілём Сёмухам з царкоўнаславянскай мовы.