Секцыя 14. СУЧАСНЫЯ ПЕРАКЛАДЫ БІБЛІІ НА БЕЛАРУСКУЮ МОВУ

150. Біблія ў перакладзе Уладзіслава Чарняўскага

Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Мінск, Беларусь

У 1968 г. за пераклад Бібліі ўзяўся ксёндз Уладзіслаў Чарняўскі з Вішнева, Валожынскага раёна. Гэтая праца завяршылася ў сярэдзіне 1980-х гадоў і была прызнана Ватыканам, але пераклад доўгі час заставаўся ў рукапісе. У другой палове 1990-х гадоў група маладых вернікаў пад кіраўніцтвам Антонія Бокуна пачала працу над выданнем перакладу Бібліі, зробленага айцом Чарняўскім. У выніку свет убачылі выданні Кнігі Роду ў 1997 годзе, Новага Запавету ў 1999 годзе і Пяцікніжжа ў 2002 годзе. У 2003 годзе выйшаў пераклад Новага Запавету ў рэдакцыі Біблейскага таварыства, а ў 2012 годзе - поўны тэкст Бібліі, падрыхтаваны на падставе рукапісаў Уладзіслава Чарняўскага.