Секцыя 1. ГІСТАРЫЧНЫ КАНТЭКСТ СВЯТОГА ПІСАННЯ

3. Байкі Эзопа

I стагоддзе да нашай эры – I стагоддзе нашай эры. Музей хрысціянскіх місій, Паўднёвая Карэя

Байкі - гэта невялікія павучальныя творы, у якіх на прыкладах навакольнага свету аўтар алегарычна перадае ісціну. Байкі былі неверагодна папулярныя ў старажытным свеце і часта капіраваліся  і завучваліся студэнтамі.  Самы вялікі збор баек прыпісваўся грэку Эзопу.
Байкі Эзопа –гэта калекцыя павучальных гісторый, якія прыпісваюцца грэчаскаму рабу і апавядальніку Эзопу, які памёр у 564 г.да н.э. Байкі –гэта невялікія выдуманыя творы, у якіх на прыкладах навакольнага свету аўтар алегарычна перадае ісціну. Яны былі папулярным жанрам ва ўсім Старажытным свеце. Пачынаючы з I ст.н.э. некалькі баек нават патрапілі ў габрэйскую літаратуру. Байкі былі надзвычай папулярныя ў Сярэднявеччы і эпоху Адраджэння. Спачатку байкі перадаваліся з вуснаў у вусны, але з часам яны былі запісаны і адрэдагаваны. Бабрый (I ст.да н.э.) – складальнікі рэдактар аднаго з вялікіх збораў з 160 баек, якія прыпісваюцца Эзопу. Дадзены папірус з’яўляецца найбольш раннім з вядомых сёння тэкстаў баек Эзопа. Калісьці гэты папірус быў часткай папіруснага сувоя, напісанага на грэчаскай мове. Ён змяшчае скарочаную версію 71-й байк і Эзопа ў рэдакцыі Бабрыя. Перад басняй, а таксама пасля яе маюцца тэксты не ідэнтыфікаваных баек, аддзеленых лініямі. Папірус адносіцца да I ст. да н. э. або, як найпазней, да пачатку I ст. н. э. і быў напісаны пры жыцці аўтара. Большасць спісаў баек Эзопа, што захаваліся, былі студэнцкімі асобнікамі – яны служылі ўзорамі для пісьма і выкарыстоўваліся ў выхаваўчых мэтах, хоць у іх і ўтрымліваліся даволі не вялікія фрагменты тэксту. Што тычыцца дадзенага папірусу, то розныя паметкі чытача паказваюць, што першапачаткова гэта была кніга для чытання.