Секцыя 5. БІБЛЕЙСКІЯ КНІЖНЫЯ ТРАДЫЦЫІ ЎСХОДУ І ЗАХАДУ

36. Тбіліская Тора

16 стагоддзе. Група па даследаванні манускрыптаў. Гранд Хэйвен (штат Мічыган), ЗША

Вельмі рэдкая Тора з Тбілісі (Грузія), датаваная 16 стагоддзем. Сувой выкананы на гевіле - асаблівым чынам вырабленай скуры, якую выкарыстоўвалі габрэі-сефарды.