Секцыя 7. SOLA SCRIРTURA – ЕЎРАПЕЙСКАЯ РЭФАРМАЦЫЯ

64. Каятан Тамаза дэ Вія. Псалмы Давіда

Парыж. 1532 год. Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Мінск, Беларусь

Парыжскае выданне Псалмоў Давіда (Псалтыр) 1532 год, надрукаванае вядомымі французскімі кнігагандлярамі і выдаўцамі І. Бадэ і Ж. Пэці.Уяўляе сабой пераклад з яўрэйскай мовы псалмоў – малітваў або твораў рэлігійнай лірыкі, які склаў італьянскі філосаф і багаслоў, магістр ордэна дамініканцаў, кардынал, біскуп Гаэты Тамаза дэ Віа (Каэтан). Асобнік мае ўладальніцкі запіс бібліятэкі Кангрэгацыі Місій Ліёна.