Секцыя 8. ПЕРШЫЯ ПЕРАКЛАДЫ БІБЛІІ НА НАЦЫЯНАЛЬНЫЯ МОВЫ

73. Уільям Ціндэйл. Новы Запавет

1536 год. Музей кнігі, Лондан Вялікабрытанія

Першы пераклад Новага Запавету з грэцкай на англійскую мову быў зроблены Уільямам Ціндэйлам у 1526 годзе. Гэта выданне яго перакладу было надрукавана ў той год, калі сам Ціндэйл быў пакараны як ерэтык.