Секцыя 9. КНІГА КНІГ – УПЛЫВОВЫЯ ПЕРАКЛАДЫ НОВАГА ЧАСУ

85. Біблія

Антверпен: Ян Марэнторф. 1599 год. Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Мінск, Беларусь

Новы пераклад тэксту Святога Пісання на галандскую мову прафесараў Лувэнскага ўніверсітэта, надрукаваны Янам Марэнторфам (Марэтусам) у знакамітай выдавецкай фірме Плантэна ў Антверпене ў 1599 годзе. Гэта Біблія была стандартным тэкстам на галандскай мове ў рымска-каталіцкай царкве да 1800-х гадоў.