Секцыя 9. КНІГА КНІГ – УПЛЫВОВЫЯ ПЕРАКЛАДЫ НОВАГА ЧАСУ

86. Біблія Якуба Вуека

Кракаў. 1599 год. Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Мінск, Беларусь

Поўны пераклад Бібліі на польскую мову, ажыццёўлены ксяндзом-езуітам, рэктарам Віленскай акадэміі Якубам Вуекам і цалкам апублікаваны ў 1599 годзе. Біблія Вуека−з'яўляецца шырока прызнаным выдатным перакладам Святога Пісання, адным з найважных узораў Рэнесансу ў Польшчы. Біблія Якуба Вуека замяніла Біблію Леапаліты і была асноўным польскамоўным перакладам на працягу 367 гадоў да з’яўлення наступнага перакладу з арыгінала 1965 года (Бібліі Тысячагоддзя).