Секцыя 11. ІЛЮСТРАВАНЫЯ БІБЛІІ

102. Біблія Піскатара

Алкмар. 1646 год. Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Мінск, Беларусь

Вялікай папулярнасцю ў 17–18 стагоддзях карыстаўся цэльнагравіраваны альбом біблейскіх сюжэтаў з подпісамі на лацінскай мове, апублікаваны пейзажыстам, друкаром, гравёрам і выдаўцом Нікаласам Піскатарам. Альбом уключае каля 500 гравюр лепшых майстроў Нідэрландаў другой паловы 16–17 стагоддзя. Дэманструецца выданне 1646 года, апублікаванае ў Алкмары з тэкстам нідэрландскага менаніта Яна Філіпа Схабалье на галандскай мове.