Адна з найпрыгажэйшых Біблій 18 стагоддзя на галандскай мове. Выданне ў трох тамах надрукавана Пітерам дэ Хонтам у Гаазе і багата ілюстравана гравюрамі галандскіх мастакоў і гравёраў Герарда Хута і Якоба Хаубракэна, а таксама вядомага французскага майстра афорта Бернара Пікара. Кожная выява мае тлумачальны тэкст на пяці еўрапейскіх і старажытнаяўрэйскай мовах.