Секцыя 11. ІЛЮСТРАВАНЫЯ БІБЛІІ

105. Біблія

Кіеў: друкарня Кіева-Пячэрскай лаўры. 1779 год. Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Мінск, Беларусь

Перавыданне Елізавецінскай Бібліі надрукаванай ў друкарні Кіева-Пячэрскай Лаўры ў 1779 годзе. З'яўляецца другім перавыданнем адной з самых прыгожых і дарагіх кніг Святога Пісання. Утрымлівае гравюры Якава Канчакоўскага.