Секцыя 2. СУВОІ МЁРТВАГА МОРА І НАЙСТАРАЖЫТНЕЙШЫЯ РУКАПІСЫ СТАРОГА ЗАПАВЕТУ

11. Першая кніга Эноха на грэчаскай мове з папірусаў Чэстара Біці

4 стагоддзе нашай эры.Факсімільнае выданне. Арыгінал захоўваецца ў Мічыганскім універсітэце, Эн-Арбор (штат Мічыган), ЗША

Папірус, які датуецца 4 стагоддзем нашай эры. Утрымлівае вельмі папулярны небіблейскі твор пад назвай «Першая кніга Эноха». У творы апісваецца кантэкст падзей з кнігі Быццё (главы 5-6), якія мелі дачыненне да зрынутых анёлаў і прывялі да патопу.