Секцыя 11. ІЛЮСТРАВАНЫЯ БІБЛІІ

111. Евангелле ў фарбах Палеха

Масква. 2005 год. Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Мінск, Беларусь

Евангелле ў сінадальным перакладзе, выдадзеннае да 2000-годдзя хрысціянства. Першае ў гісторыі праваслаўя выданне Евангелля, ілюстраванае шматкаляровымі палехскімі мініяцюрамі, створанымі творчай майстэрняй «Палешане». Выданне атрымала дабраславенне патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Алексія II. Дэманструецца калекцыйны асобнік №209 з сертыфікатам.