Секцыя 12. БІБЛЕЙСКІЯ РУКАПІСЫ Ў БЕЛАРУСІ

113. Тураўскае Евангелле

Тураў. 11 стагоддзе Факсімільнае выданне. 2015 годзе. Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Мінск, Беларусь. Арыгінал захоўваецца ў Бібліятэцы Урублеўскіх Літоўскай акадэміі навук

Тураўскае Евангелле, або «Тураўскія лісткі» 11 стагоддзе – адзін з найбольш ранніх рукапісных помнікаў славянскай кніжнай пісьменнасці на царкоўнаславянскай мове, напісаных на пергаменце, і найбольш ранняя кніга, створаная на беларускіх землях, якая дайшла да нашага часу. Ад арыгінальнага рукапісу захавалася толькі 10 аркушаў, знойдзеных у Тураве ў 1865 годзе.