Секцыя 12. БІБЛЕЙСКІЯ РУКАПІСЫ Ў БЕЛАРУСІ

115. Евангелле-апракас

Пачатак 16 стагоддзя. Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Мінск, Беларусь

Кніга з калекцыі У.І. Камарніцкага была набыта бібліятэкай у 1925 годзе ў Ленінградзе разам з калекцыяй кніг першадрукара Францыска Скарыны. Апракас - гэта некананічны парадак размяшчэння чатырох Евангелляў, які з'явіўся ў Сярэдніх вяках. Тэксты Евангелляў-апракас размяшчаліся не ў звычайнай паслядоўнасці, а згодна з тыднёвымі царкоўнымі чытаннямі.