Слуцкае Евангелле – унікальны рукапісны помнік 16 стагоддзя, адна з нацыянальных праваслаўных святынь Беларусі. Напісана на чарпанай паперы ўласнаручна князем Юрыем Алелькавічам на царкоўнаславянскай мове паўуставам. Мае раскошнае мастацкае аздабленне. Падчас Другой сусветнай вайны Слуцкае Евангелле было вывезена з Магілёўскага дзяржаўнага музея і доўгі час лічылася страчаным. Рукапіс цудам захаваўся. У 2003 годзе быў перададзены ў Мінскую епархію.