Секцыя 2. СУВОІ МЁРТВАГА МОРА І НАЙСТАРАЖЫТНЕЙШЫЯ РУКАПІСЫ СТАРОГА ЗАПАВЕТУ

12. Папірус 957 (фрагменты з Другога Закону)

2 стагоддзе да нашай эры. Факсімільнае выданне. Арыгінал захоўваецца ў бібліятэцы Джона Райландса, Манчэстэр, Вялікабрытанія

Папірус, які датуецца 2-м стагоддзем да нашай эры. Утрымлівае старажытнейшыя фрагменты грэчаскага тэксту яўрэйскай Бібліі (Септуагінта або LXX) з урыўкамі з Другазаконня, часткі 11, 25-26 і 28.