Евангелле-тэтр – рукапіс, створаны ў 17 стагоддзі. Кніга вялікага фармату, у аркуш, усяго ў ёй 172 лісты. Напісана нядбайным паўуставам, почыркам, які ўвайшоў ва ўжытак на славянскіх землях з канца 16 стагоддзя. У кнізе ёсць запіс, што над пісьмом «працаваў» у Віцебску святар царквы Пятра і Паўла Філіп Ангілейка ў 1671 годзе.