Секцыя 13. СТАРАДРУКАВАНЫЯ БЕЛАРУСКІЯ БІБЛІІ

135. Псалтыр / «Псалтыр з чырвонымі кропкамі»

Вільня: друкар Пётр Мсціславец. 1576 год. Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Мінск, Беларусь

Другое выданне зробленае Мсціслаўцам у друкарні Мамонічаў. Псалтыр змяшчае гравюру «Цар Давыд». Псалмы ў кнізе раздзелены чырвонымі кропкамі, таму гэта выданне атрымала яшчэ адну назву – «Псалтыр з чырвонымі кропкамі».