Секцыя 13. СТАРАДРУКАВАНЫЯ БЕЛАРУСКІЯ БІБЛІІ

139. Псалтыр

Супрасль. 1780 год. Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Мінск, Беларусь

Кніга выйшла з друкарні аднаго з найбольш значных цэнтраў кніжнасці Вялікага Княства Літоўскага – Супрасльскага манастыра. Выданне выкарыстоўвалася для навучання грамаце і на пачатку мае тэкст адрасаваны настаўнікам з рэкамендацыямі «яко им учити детей грамоте».