Секцыя 2. СУВОІ МЁРТВАГА МОРА І НАЙСТАРАЖЫТНЕЙШЫЯ РУКАПІСЫ СТАРОГА ЗАПАВЕТУ

14. Сувой Ісаі з гета ў Седльцэ (Польшча)

18 стагоддзя. Група па даследаванні манускрыптаў, Гранд Хейвен (штат Мічыган), ЗША

Сувой з кнігай прарока Ісаі са знішчанай сінагогі ў польскім гета, які цалкам захаваўся. Датуецца 18 стагоддзем. Тэкст фактычна ідэнтычны таму, які быў знойдзены ў Сувоях Мёртвага мора і запісаны 2000 гадоў таму.