Секцыя 14. СУЧАСНЫЯ ПЕРАКЛАДЫ БІБЛІІ НА БЕЛАРУСКУЮ МОВУ

145. Святое Евангелле, Апостальскія Дзеі і Лісты Святых Апосталаў у перакладзе Пятра Татарыновіча

Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Мінск, Беларусь

У 1954 годзе былі выдадзены «Сьвятая Эванэлія і Апостальскія Дзеі» ў перакладзе ксяндза Пятра Татарыновіча, а ў 1974 годзе - «Лісты сьвятых апосталаў» (перавыдадзены ў 2008 годзе). Пераклад выконваўся на аснове лацінска-грэцкага тэксту Новага Запавету, навукова апрацаванага і выдадзенага прафесарам Папскага біблійнага інстытута Аўгустам Мэркам, а таксама выкарыстоўваўся пераклад ксяндза Вінцэнта Гадлеўскага і выданні на італьянскай і французскай мовах.