У 1936 годзе сінадальная друкарня праваслаўнай царквы ў Варшаве выпусціла ўласны пераказ Бібліі па-беларуску пад назвай «Сьвяшчэнная гісторыя Новага Запавету», укладзены Сяргеем Паўловічам. У 1960-я гг. на эміграцыі перакладаў Евангеллі малодшы брат Якуба Коласа Міхась Міцкевіч. Ягоныя пераклады захаваліся ў выглядзе рукапісаў, а ў 1998 г. былі выдадзены Евангеллі паводле Мацвея і Марка. У 1988 г. пабачыла свет «Напрастольнае святое Евангелле» ў перакладзе мітрапаліта Мікалая Мацукевіча, а ў 1998 г. - «Багаслужбовы Апостал».