Над перакладамі Пісання працаваў на эміграцыі метадысцкі пастар Ян Пятроўскі. Пачынаючы з 1959 года ён пераклаў і выдаў паасобныя кнігі Старога Запавету - «Кнігу Руты», «Кнігу прарока Ёэля», «Кнігу прарока Ёны», «Генезіс», «Кнігу Эклезіяста, або Прапаведніка». У 1991 годзе ў Мінску пабачыла свет яго «Эвангеле паводле св. Яна».