Секцыя 3. РУКАПІСЫ ЭПОХІ НОВАГА ЗАПАВЕТУ

18. Папірус Бадмера. Пасланні Апостала Пятра

3 стагоддзе. Факсімільнае выданне. Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Мінск. Арыгінал захоўваецца ў зборах бібліятэкі Ватыкана

Адзін з найстаражытнейшых тэкстаў кніг Новага Запавету на папірусе – "Пасланні Апостала Пятра". На грэчаскай мове, выкананы невядомым манахам-перапісчыкам. Бібліграфічная назва "Папірус Бадмера" - у гонар уладальніка - калекцыянера, швейцарца Марціна Бадмера.