Секцыя 3. РУКАПІСЫ ЭПОХІ НОВАГА ЗАПАВЕТУ

19. Сінайскі кодэкс

Сярэдзіна 4 стагоддзя. Факсімільнае выданне. Арыгінал захоўваецца ў Брытанскай бібліятэцы, Лондан

Сінайскі кодэкс з'яўляецца найбольш старажытным з вядомых цяпер спісаў некалі поўных Біблій на грэчаскай мове. Датуецца сярэдзінай 4 стагоддзя. Выяўлены ў манастыры Святой Кацярыны на гары Сінай.