Так званая «Біблія грэшнікаў» надрукаваная ў 1631 годзе у Лондане. Гэта Біблія караля Якава, у тэксце якой была дапушчана прыкрая памылка друку: прапушчана часціца НЕ ў сёмай запаведзі, якая абвяшчае «не распуснічай». Дадзены выпадак паказвае, што памылкі здараліся і тыражаваліся і пасля вынаходства друкарства.