Секцыя 7. SOLA SCRIРTURA – ЕЎРАПЕЙСКАЯ РЭФАРМАЦЫЯ

60. Марцін Лютэр. Новы Запавет. 1526 год.

Вітэнберг: Мельхіёр Лотэр. 1526 год. Музей кнігі, Лондан, Вялікабрытанія

Хаваючыся ў Вартбургу ў 1521-1522 годах, Лютэр без стомы працаваў над перакладам Новага Запавету з грэчаскай мовы на нямецкую, закладваючы падставу для навукі веры на мове народа. Дадзены Новы Запавет уяўляе сабою ранняе выданне таго перакладу.