Секцыя 7. SOLA SCRIРTURA – ЕЎРАПЕЙСКАЯ РЭФАРМАЦЫЯ

62. Марцін Лютэр. Стары Запавет: Пяцікніжжа Майсея

Вітэнберг: Мельхіёр Лотэр. 1523 год Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Мінск, Беларусь

Асобнік Пяцікніжжа, які ўбачыў свет у 1523 годзе ў Вітэнбергу ў друкарні нямецкага выдаўца Мельхіёра Лотэра. Экземпляр надрукаваны на нямецкай мове гатычным шрыфтам. Уключае 6 гравіраваныx сюжэтных iніцыялаў, якія расфарбаваныя ад рукі, а таксама расфарбаваныя ад рукі дрэварыты ў аркуш. Верагодна, выявы ініцыялаў і гравюры ў выданні выкананы знакамітым нямецкім жывапісцам і графікам эпохі Рэнесансу, майстрам партрэтаў, жанравых і біблейскіх кампазіцый Лукасам Кранахам Старэйшым, які ў гэты час жыў і працаваў у Вітэнбергу.