Выданне ўключае два вядомыя творы нідэрландскага гуманіста, пісьменніка, філолага, багаслова Эразма Ратэрдамскага «Зброя хрысціянскага ваяра», якое падымае адвечныя пытанні маралі і маральнасці, змагання чалавека са сваімі заганамі і невуцтвам, і разгорнутае пераказ-тлумачэнне «Парафраз двух пасланняў апостала Паўла да Карынфян». Кніга ўбачыла свет у друкарні знакамітага Базельскага выдаўца Ёгана Фрабэна ў 1518-1519 гадах. Асобнік мае на тытульным аркушы пячатку, а на спінцы ярлык Фундаментальнай бібліятэкі мінскай семінарыі.