1535–1540 гады. Збор Бенджаміна Кроўфарда, Бірмінгем (штат Алабама), ЗША
Мініяцюрны ілюмінаваны англійскі рукапіс, які ўтрымлівае 73 са 150 Псалмоў і малітвы. Рукапіс прызначаўся для жанчыны, каб яна магла насіць яго на поясе. Такі рукапіс сведчыць пра попыт на Святое Пісанне ў асяродку жанчын-арыстакратак пры двары караля Генрыха VIII.