Секцыя 9. КНІГА КНІГ – УПЛЫВОВЫЯ ПЕРАКЛАДЫ НОВАГА ЧАСУ

80. Жэнеўская Біблія

1560 год. Збор Бенджаміна Кроўфарда, Бірмінгем (штат Алабама), ЗША

Жэнеўская Біблія надрукавана ў 1560 годзе. Яна была перакладзена выгнаннікамі з Жэневы ў час кіравання ў Англіі каралевы-каталічкі Марыі І. Гэта Біблія адрознівалася пракальвінскім перакладам і прачытаннем тэкста. Уключае ў сябе вялікую колькасць каментароў і карт і была асабліва папулярнай сярод пурытан.