Секцыя 9. КНІГА КНІГ – УПЛЫВОВЫЯ ПЕРАКЛАДЫ НОВАГА ЧАСУ

87. Псалтыр Давіда

Паэтычны пераклад Яна Каханоўскага. Кракаў. 1587 год. Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Мінск, Беларусь

Паэтычны пераклад псалмоў Давіда на польскую мову аднаго з найвялікшых творцаў эпохі Адраджэння ў Еўропе Яна Каханоўскага (1530–1584 гады). Паэт-перакладчык зрабіў вялікі ўнёсак у развіццё польскай літаратурнай мовы. Яго вершаваны Псалтыр стаў непасрэдным штуршком для «Псалтыри рифмотворной» Сімяона Полацкага (1678 года).