Секцыя 2. СУВОІ МЁРТВАГА МОРА І НАЙСТАРАЖЫТНЕЙШЫЯ РУКАПІСЫ СТАРОГА ЗАПАВЕТУ

9. Амулеты Кетэф Хінома

Факсімільнае выданне. Арыгінал захоўваецца ў Музеі Ізраіля, Ерусалім, Ізраіль

Невялікія срэбныя талісманы (амулеты), якія датуюцца 7-6 стагоддзямі да нашай эры. Утрымліваюць святарскае Ааронава дабраславенне (Лікі 6:24-26) і ўяўляюць сабою найстаражытнейшы запіс тэксту з габрэйскай Бібліі. Тэкст амаль цалкам ідэнтычны сучаснай версіі гэтага вядомага ўрыўка.