Секцыя 10. ПАЛІГЛОТЫ – ШМАТМОЎНЫЯ БІБЛІІ

91. Генуэзскі квадруплексны Псалтыр

1516 год. Факсімільнае выданне. Музей кнігі, Лондан, Вялікабрытанія

Першая паліглота, надрукаваная ў 1516 годзе ўтрымлівае Псалмы на іўрыце, грэцкай, арамейскай, лацінскай і арабскай мовах з лацінскімі перакладамі і заўвагамі, у тым ліку на Псалом 18:5, у каментарах да якога ўтрымліваецца першая ўзгадка аб адкрыццях Хрыстафора Калумба.